«Лідскае піва» прадставіла новы гатунак піва — Australian Light Lager

Как пишет сайт ByBeer.info

20 сакавіка кампанія «Лідскае піва» прадставіла новы гатунак піва Australian Light Lager (аўстралійскі светлы лагер). Навінка папоўніла крафтавую серыю «Калекцыя Майстра». Прэзентацыя гатунку прайшла ў рамках паўфіналу рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER.

Australian Light Lager з «Калекцыі Майстра» лагер мацункам 4,8%, пры вырабе якога прыменена тэхналогія «dry hopping» (сухое ахмяленне). Згодна з гэтай тэхналогіяй, якая была вынайдзеная ў Вялікабрытаніі ў 1820 годзе, хмель дадаецца ў піва на халоднай стадыі падчас працэсу браджэння. Выкарыстанне «dry hopping» найлепшы спосаб надаць свежы хмелевы водар і смак піву. Півавары выкарыстоўваюць гэты дадатковы крок для поўнай перадачы букета выкарыстанага хмелю.

Аўстралійскі характар навінкі задаюць 2 віды хмелю, выведзеныя непасрэдна на «зялёным кантыненце». Хмель Ella прыўносіць у Australian Light Lager кветкавыя тоны, пераплеценыя з ноткамі бадзяна, якія вельмі цэняцца ў лагерах ці пілснэрах. Хмель Vic Secret упершыню быў прадстаўлены на сусветным піваварным рынку ўсяго 5 гадоў таму, ён мае чыстыя, выразныя фруктовыя і сасновыя характарыстыкі і дапаўняе навінку араматычнымі нотамі ананаса, яблыка і грэйпфрута.

Масавая доля сухіх рэчываў у Australian Light Lager з «Калекцыі Майстра» 11%. Каляровасць прадукту складае 6-8 EBC, паказчык горычы ў навінцы дасягае ад 18 да 24 IBU. Рэкамендавананя тэмпература ўжывання: 12 °С.

Australian Light Lager пачне з'яўляцца ў продажы з 21 сакавіка. Прадукт будзе прадстаўлены ў фармаце шклянай бутэлькі 0,5 л. Піва выпушчана абмежаванай партыяй усяго 200 000 л.

Australian Light Lager стаў 1-ай піўной навінкай, прэзентаванай кампаніяй «Лідскае піва» з пачатку 2018 года, а таксама 11 смакам з серыі «Калекцыя Майстра».